Актывісты мітынгу ў падтрымку «народнага губернатара» Паўла Губарава ўзялі штурмам будынак упраўлення Службы бяспекі Украіны па Данецкай вобласці. Перад гэтым яны захапілі будынак абласной пракуратуры.

Сілы праваахоўнікаў падчас штурму аказалі большы супраціў, чым перад будынкам аблпракутаруры, але пасля 10-хвілінага супраціву, дзверы будынка былі выбітыя.


Video streaming by Ustream

Актывісты занялі хол СБУ і патрабуюць вызвалення правадыра [арыштаваны на 2 месяцы судом Кіева], скандуючы: «Расія!».

Прарасійскія актывісты занялі таксама будынак Індустрыяльнага саюза Данбаса. Яны зайшлі ў яго з задняга ўваходу і прымусілі ахову адчыніць парадныя дзверы.

Таксама ахова была вымушана па патрабаванні мітынгоўцаў адключыць унутранае відэаназіранне ў будынку і тэрмінова патэлефанаваць уладальніку — губернатару Данецкай вобласці Сяргею Таруту.

У дадзены момант у горадзе цалкам перакрыта вул. Шчорса.

Прарасійскія элементы размахваюць сцягамі Расіі і скандуюць традыцыйнае «Расія» і «Міліцыя з народам».

Міліцыя збольшага бяздзейнічае. Але на ўсялякі выпадак актывісты выстаўляюць на пярэдні «фронт» жанчын, каб праваахоўнікі і не змаглі пачаць сілавы разгон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?