Расейскі міліярдэр Міхаіл Гуцарыеў просіць палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі. Алігарх-уцякач падаў прашэньне 8 дзён таму.

Упершыню інфармацыя пра ўцёкі апальнага алігарха з Азэрбайджану ў Лёндан паступіла з крыніцаў, блізкіх да «справы Гуцарыева», яшчэ тыдзень таму.

А ў мінулую пятніцу брытанскія сьледчыя паведамілі сваім расейскім калегам, што Міхаіл Гуцарыеў падаў прашэньне пра палітычны прытулак.

Гуцарыеў меў удзел у Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе і цешыўся асаблівымі сувязямі з А. Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?