Лідар «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок абвясціў пра роспуск гурту. 1 верасня 2014 калектыў афіцыйна спыніць сваё існаванне, паведамляецца на афіцыйным сайце групы.

Цікава, што найбліжэйшым часам гурт дасць некалькі канцэртаў ва Украіне. Пасля выступаў 19 і 20 сакавіка ў Екацярынбургу і Цюмені, гурт чакае тур па Украіне: 28 сакавіка — Палтава, 29-га — Харкаў, 21-га Луганск, 1 красавіка — Данецк, 2 красавіка — Днепрапятроўск, 4 красавіка — Адэса, 5-га — Хмяльніцкі, 6-га — Львоў.

У сістэме Change.org з'явілся петыцыя, якая заклікае музыкаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» пераглядзець рашэнне аб самароспуску і працягваць спяваць дзеля «лепшай будучыні нашых краін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0