Kinakong.by

Kinakong.by

Запрашаем на беларускі кінапаказ фільма «Пакуль ногі носяць» (The Bucket List). На ім будзе ўнікальная магчымасць не толькі паглядзець кіно, але і пакаштаваць найдаражэйшую каву ў свеце «Копі Лювак».

Яшчэ ніколі ў Менску такога не было! Арганізатары замарочыліся і здабылі гэтыя супергатункі. Чаму? Бо яны прысутнічаюць і ў фільме, а мы хочам каб вы больш пагрузіліся ў атмасферу гэтай гісторыі.

Пра што ж фільм?

Гэта гісторыя сустрэчы двух людзей: мільярдэра Эдварда Коўла (Джэк Нікалсан) і аўтамеханіка Картэра Чэмбэрса (Морган Фрыман). Два безнадзейных хворых вырашаюць паспрабаваць усё, чаго калісьці хацелася ў жыцці, і выпраўляюцца ў поўнае прыгодаў падарожжа. Ці знойдуць яны радасць?

Гэтая стужка — бэнэфіс дзвюх зорак амерыканскага кіно: Джэка Нікалсана і Моргана Фрымана. Але, акрамя цудоўнай акцёрскай ігры, фільм адметны развагамі на глыбокія філасофскія пытанні веры, шчасця, сапраўдных жыццёвых каштоўнасцяў. 

Рэжысёр — Роб Райнэр. На беларускую мову агучвалі: Павал Харланчук, Алесь Малчанаў, Руся.

Кошт квіткоў: 40 тысячаў дарослым, 35 тысячаў студэнтам. Месца правядзення: Фабрыцыуса, 4, бізнэс-цэнтр «Імагуру». 20 сакавіка, чацвер, 19:00.

Таксама абвешчаны конкурс паводле ідэі фільма. Падрабязнасці тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0