Эканоміка1414

Расія рыхтуе закон, каб перацягваць праграмістаў з суседніх краін

Расійскі кабінет міністраў разгледзіць праект закона, які спрашчае працэдуру прыцягнення высокакваліфікаваных замежных спецыялістаў расійскімі IT-кампаніямі.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце ўрада, унесены Мінкамсувязі дакумент быў ухвалены праўкамісіяй па законапраектнай дзейнасці.

Ва ўрадзе адзначылі, што ў адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця галіны інфармацыйных тэхналогій у РФ на 2014—2020 гады і на перспектыву да 2025 года і «дарожнай картай» «Развіццё галіны інфармацыйных тэхналогій», законапраектам прапануецца ўсталяваць мінімальны парог аплаты працы высокакваліфікаванага замежнага спецыяліста на ўзроўні 1 млн рублёў у год у мэтах спрошчанага прыцягнення такіх работнікаў у IT-кампаніі. Для гэтага прапануецца ўнесці адпаведныя змены ў падпункт 1 п.1 ст.132 закона «Аб прававым становішчы замежных грамадзян у Расійскай Федэрацыі».

«Наяўны парог заработнай платы для высокакваліфікаваных замежных работнікаў у памеры 2 млн рублёў у год (каля 167 тыс. рублёў у месяц) з'яўляецца для IT-кампаній занадта высокім», — падкрэсліваюць у Кабінеце міністраў.

Там разлічваюць, што «прыняцце праекта федэральнага закона будзе спрыяць скарачэнню дэфіцыту высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій».

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму56

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць