Фестываль «toKino» — гэта адкрытая прастора выказвання і абмену досведам маладымі аўтарамі з Беларусі і Літвы, якія шукаюць альтэрнатыўныя шляхі размаўляць на важныя для іх тэмы і/або выкарыстоўваюць кіно і відэа як інструменты сацыяльнага дзеяння.

«Мы разумеем кіно як даследаванне жыцця, як працэс зведвання і навучэння бачанню і маўленню. «toKino» — гэта кіно новых варункаў і выклікаў, магчымасць прамаўляць тое, аб чым прынята маўчаць. Бачыць тое, на што баяцца глядзець. Рабіць тое, што лічаць немагчымым. «toKino» — гэта кіно ўзаема/дзеяння, пазіцыі і рэфлексіі», — пішуць арганізатары.

Тэрмін падачы заявак і конкурсных работ — 1 траўня 2014 года.

Больш падрабязна пра ідэю фэсту і ўмовах удзелу ў конкурсе глядзіце на сайце фэсту www.tokino.lt.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?