Літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус называе візіт віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Літву пацвярджэннем абавязацельстваў па калектыўнай абароне НАТА і сігналам для тых, хто зацікаўлены ў дэстабілізацыі становішча ў рэгіёне.

Джо Байдэн, фота Reuters.com

Джо Байдэн, фота Reuters.com

«Мы расцэньваем яго візіт як яшчэ адзін доказ таго, што саюзнікі па НАТА, перш за ўсё, ЗША, працягваюць абавязацельствы па калектыўнай абароне і накіроўваюць выразны сігнал тым, хто зацікаўлены ў дэстабілізацыі становішча ў рэгіёне», — сказаў прэм'ер у аўторак у інтэрв'ю Літоўскаму радыё.

Прэм'ер падкрэсліў, што Літва, як і іншыя краіны Захаду, не прызнае крымскі рэферэндум аб далучэнні да Расіі, бо галасаванне праходзіла ва ўмовах акупацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?