Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 24-гадовы кіраўнік адноў з гарадскіх арганізацый праз інтэрнэт гандляваў міксамі для палення.

Спачатку праваахоўнікі выйшлі на яго 19-гадовага памагатага, які пасля аплаты пакідаў спайсы ў схованках, з якіх іх забіралі пакупнікі. Ён спрабаваў сімуліраваць псіхічнае расстройства — лёг нават у вар’ятню. Але пасля выпіскі яго затрымалі.

На кватэры ў 24-гадовага наркадылера знайшлі 180 грамаў гатовых сумесяў для палення, больш за 60 грамаў парашку для іх вытворчасці, 1,5 кг расліннай асновы, лабараторнае абсталяванне. Па папярэдніх падліках,

на наркарынак не трапіла 4000 дозаў коштам 400 мільёнаў рублёў.

Затрыманы расказаў, што за атрыманыя ад продажу спайсаў грошы збіраўся купіць новенькае аўто з салона.

Нагадаем, нядаўна ў Мінску быў затрыманы ключавы наркадылер, а пры ім спайсаў і рэагентаў для іх вырабу на мільёны даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?