Reuters.com

Reuters.com

Казахстан прыняў рэфэрэндум, які прайшоў у Крыме 16 сакавіка, за «свабоднае волевыяўленне насельніцтва» і з разуменнем ставіцца да рашэння Расійскай Федэрацыі.

 Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце Міністэрства замежных спраў Казахстана.

 «У сувязі з правядзеннем рэферэндуму ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым 16 сакавіка 2014 года Казахстан ізноў падкрэслівае сваю прыхільнасць фундамэнтальным прынцыпам міжнароднага права ў адпаведнасці са Статутам ААН. У Казахстане прынялі рэферэндум, які прайшоў у Крыме, за свабоднае волевыяўленне насельніцтва гэтай аўтаномнай рэспублікі і з разуменнем ставяцца да рашэння Расійскай Федэрацыі ўва існуючых умовах. Мы выступаем за мірныя формы выхаду Украіны з крызісу і яго пераадоленне шляхам перамоўнага працэсу пад эгідай ААН і іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?