Мінабароны Украіны дазволіла вайскоўцам у Крыме выкарыстоўваць зброю. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

«Згодна з рашэннем в.а. Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны (Аляксандра Турчынава) і в.а. міністра абароны Украіны (Ігара Ценюха), на падставе загаду начальніка Генеральнага штаба — Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі (Міхаіла Куціна), вайсковым часткам Украіны, дыслакаваным у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, дазволена прымяненне зброі», — гаворыцца ў паведамленні.

Такое рашэнне было прынята для абароны вайскоўцаў у сувязі з гібеллю прапаршчыка Узброеных сіл Украіны Какурына С.В. падчас штурму 13-га фотаграметрычнага цэнтра Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны ў Сімферопалі.

Таксама былі апублікаваныя дэталі падзей у Сімферопалі.

Какурын, які знаходзіўся на наглядальнай вежы аўтапарка часткі, быў забіты прамым пападаннем у вобласць сэрца.

Акрамя таго, быў параненыя ў шыю і руку капітана Фядун В.А. Яшчэ адзін украінскі вайсковец атрымаў цяжкія траўмы ног і галавы «ад удараў дубінкамі, арматурай і іншымі прадметамі».

«Нападнікі былі апранутыя ў ваенную форму ваеннаслужачых Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі без знакаў адрознення і ўзброеныя аўтаматычнай зброяй і снайперскай вінтоўкай», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле абароннага ведамства, камандзіра часткі палкоўніка Андрэя Андрушына захапілі падчас перамоваў, утрымліваюць у асобным памяшканні і сілай прымушаюць перайсці «на бок крымскага народа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?