Уведзена ў эксплуатацыю 754,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 15,1% да прадугледжанага задання на год і на 17,4 % перавышае ўзровень студзеня-лютага 2013.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 384,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 51% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем-лютым 2013 увод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян павялічыўся на 22,6 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 160,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 21,2 % ад агульнага ўводу па рэспубліцы (у студзені-лютым 2013 — 25,6 %).

На будаўніцтва жылля ў студзені-лютым выкарыстана 4 трлн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 19,8 % да агульнага аб'ёму інвестыцый і 113,4 % да ўзроўню студзеня-лютага 2013 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?