Некаторыя выказванні віталіся стоячы. «Гэта гістарычны момант», — захапляліся людзі, якія выходзілі з Георгіеўскай залы Крамля, дзе выступаў Пуцін.

Кіраўнік пракрамлёўскага фонду ІСЭПІ Дзмітрый Бардоўскі лічыць, што выступ Пуціна і далучэнне Крыма лішні раз падкрэсліваюць, што базавы артыкул перадвыбарчай кампаніі Пуціна ў 2012 г. невыпадкова называўся (услед за вядомым выказваннем канцлера Гарчакова пасля Крымскай вайны) «Расія засяроджваецца»: у ім канстатавалася, што постсавецкі перыяд у развіцці краіны і ўсяго свету завершаны і вычарпаны.

Дзеянні Расіі — сапраўды спроба перагледзець сістэму міжнародных адносін пасля халоднай вайны, лічыць Марыя Ліпман з Карнегі-цэнтра. Відавочна, пачынаецца перыяд новай канфрантацыі на міжнароднай арэне, канстатуе эксперт.

Расія на сваім полюсе пакуль адна, тыя краіны, што не гатовыя падтрымаць ЗША, не гатовыя падтрымаць і Расію, у іх у саміх тэрытарыяльныя праблемы, нагадвае Ліпман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?