Міністэрства абароны Украіны пацвярджае факт вывядзення камандуючага Ваенна-марскімі сіламі Сяргея Гайдука са штаба ВМС у Севастопалі групай асобаў.

«Мы пацвярджаем, што яго вывелі з штаба ВМС, зараз высвятляем падрабязнасці», — распавялі ў прэс-службе Мінабароны.

«Дзе ён зараз знаходзіцца, мы не ведаем», — дадалі ў прэс-службе.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў штаба ВМС, Гайдука вывелі ў кайданках супрацоўнікі галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расіі.

У сераду раніцай на тэрыторыю штаба ВМС Украіны ў Севастопалі ўварваліся сотні прадстаўнікоў «самаабароны», якія патрабавалі ад камандавання вызваліць тэрыторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?