ЕРБ

ЕРБ

Журналіста Аляксандра Ганісеўскага знайшлі мёртвым. Пра гэта паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Як паведамляла Еўрарадыё, журналіст знік у Мікашэвічах напярэдадні навагодніх святаў.

«Аляксандра знайшлі загінулым нядаўна. Астатнія звесткі мы не каментуем», — паведамілі Еўрарадыё ў пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл».

Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Аляксандр пераехаў жыць і працаваць у Маскву. Напярэдадні навагодніх святаў ён быў у Беларусі, у Мікашэвічах.

На сваю старонку ў сацыяльных сетках Аляксандр Ганісеўскі заходзіў напярэдадні знікнення — 27 снежня. 28 снежня журналіст выйшаў з дому без дакументаў і тэлефона. Асабістая старонка журналіста на сайце «Эха Москвы», на якой Аляксандр вёў блог, выдаленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?