Пра гэта паведаміў мічман карабля са спасылкай на сваё кіраўніцтва.
Паводле яго словаў, ад Чарнаморскага флоту прыйшоў ультыматум — здацца да вечара ці яго будуць штурмаваць.
Як вядома, 18 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў з самаабвешчанымі ўладамі Крыма пагадненне аб уваходжанні Крыма і Севастопаля ў склад РФ.
У той жа дзень, нягледзячы на дамоўленасць аб перамір'і, расійскія ваенныя забілі ўкраінскага афіцэра і яшчэ двух паранілі.
Пасля гэтага Мінабароны Украіны дазволіла вайскоўцам ў Крыме выкарыстоўваць зброю.