Гастролі ўкраінскага гурту «Акіян Эльзы» ў Расіі перанесены на нявызначаны тэрмін. Пра гэта 19 сакавіка паведамляецца на афіцыйным сайце гурту.

Святаслаў Вакарчук падчас выступу на Майдане 14 снежня 2013 г., фота ria.ru

Святаслаў Вакарчук падчас выступу на Майдане 14 снежня 2013 г., фота ria.ru

Канцэрты адкладзеныя па ініцыятыве арганізатараў.

«І яшчэ раз падкрэслім, што на гэты момант гурт не адмяніў ніводнага канцэрту ў ніводнай краіне свету па ўласнай ініцыятыве», —гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Самі арганізатары гастроляў рашэнне пра іх адмену пакуль не каментавалі, дадае Lenta.ru.

Такім чынам адменены ці перанесеныя на няпэўны тэрмін канцэрты ў Санкт-Пецярбургу 31 сакавіка, а таксама дзевяць канцэртаў у красавіку ў Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Дарэчы, наступнымі днямі «Акіян Эльзы» дае шэраг канцэртаў у Германіі, 25 сакавіка ў Варшаве, 28-га — у Вільні, 29 сакавіка — у Рызе.

У маі і чэрвені запланаваны шэраг вялікіх канцэртаў у гарадах Украіны з нагоды 20-годдзя гурту.

Заклікі забараніць выступы гурту прагучылі ў лютым з вуснаў дэпутата заканадаўчага сходу Пецярбурга Мілонава, а таксама Уладзіміра Жырыноўскага, якія абвінавацілі лідара калектыву Святаслава Вакарчука ў антырасейскасці і падтрымцы Майдану.

Святаслаў Вакарчук падчас масавых акцый пратэсту ў Кіеве актыўна падтрымліваў патрабаванні Еўрамайдану, некалькі разоў звяртаўся да Віктара Януковіча з заклікам адмовіцца ад сілавога сцэнару,

а 14 снежня разам з гуртом даў гадзінны канцэрт на Майдане, прысвяціўшы выступ збітым «Беркутам» студэнтам у ноч на 30 лістапада ў Кіеве. Канцэрт 14 снежня сабраў каля 200 тыс. чалавек. Пры гэтым музыка пастаянна падкрэслівае, што добра ставіцца да Расіі і любіць расійскую культуру, а таксама ахвотна гаворыць па-расійску.

Дарэчы, 31 снежня 2013 г. «Акіян Эльзы» па ініцыятыве «Дождя» даў канцэрт у маскоўскім аэрапорце «Шарамацьева».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0