Хакеісты «Нёмана» сталі першымі фіналістамі чэмпіянату краіны.

19 сакавіка ў чацвёртым матчы паўфінальнай серыі да чатырох перамог гродзенскі клуб выйграў у Жлобіне ў «Металурга» ў авертайме — 3:2 (0:1, 2:0, 0:1, 1:0). У трох папярэдніх сустрэчах дзейны чэмпіён атрымаў перамогі з лікам 5:2, 3:1 і 1:0.

У супрацьстаянні «Гомеля» і «Юнацтва» зноў роўнасць — 2:2.

Паўторная сустрэча сапернікаў на пляцоўцы гамяльчан завяршылася перамогай мінскага клуба ў дадатковы час — 4:3 (2:0, 0:2, 1:1, 1:0). Напярэдадні мацнейшым быў «Гомель» — 5:4. У сталіцы «Юнацтва» выйграла 6:5 і прайграла 3:4. Пяты матч пройдзе 21 сакавіка ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?