Свята распачнецца а 12-й з ускладання кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы.

Пазней, а 14-й, у Сойме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца дыскусія «Дзень Волі ў Беларусі. Цяперашняя сітуацыя, чаканне перспектывы», у якой возьмуць удзел беларускія і літоўскія палітыкі, праваабаронцы і грамадскія дзеячы, сваякі палітвязняў.

Завершыцца Дзень Волі святочным канцэртам беларускай спявачкі Паліны Рэспублікі і выступам «Belarusian Dream Theatre» ва «Uzupio kavine». Пачатак у 18:30.

Арганізацыйны камітэт Дня Волі ў Вільні запрашае ўсіх беларусаў Вільні, калег, партнёраў, а таксама беларускіх гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкавання Дня Волі.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на сайце humanrightshouse.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?