Мінскі клуб Coyote ужо ў трэці раз праводзіць прэмію Cover King. Гэта спроба вызначыць, хто ў мастацтве інтэрпрэтацыі дасягнуў найбольшых вышынь. Узнагарода таксама не маленькая - $3000.

У клубе даўжэзная чарга – кавер-гурты з усёй краіны рэгіструюцца на конкурс.

Тут і невялікія аркестры з дзесяці чалавек, і дзявочыя гурты, і нават Ігар Варашкевіч з праектам Los Bulbas: тры тысячы даляраў — не маленькая сума,

дый наяўнасць у судзейскім складзе прадстаўнікоў івэнт-агентстваў (патэнцыйных працадаўцаў) абавязвае.

Журы ў «Караля кавераў» адметнае – сярод іншых музычны крытык Зміцер Падбярэзскі і гітарыст Сяргей Трухановіч, чый густ пад сумнеў не паставіш. Да іх далучаецца Ян Жанчак, які перамог у конкурсе летась з гуртам Яnkey.

У мінулым годзе ў конкурсе ўзялі ўдзел сорак камандаў, сёлета – дваццаць чатыры. Цягам месяца па аўторках гурты будуць спаборнічаць паміж сабой у клубе Coyote (пр.Незалежнасці, 117а).

«Я б параіў вам выключыць з рэпертуара песні, якія ўсім надакучылі, - раіць Ян Жанчак. – Напрыклад, «Віделі ночь» альбо «Космодром». І шоу, трэба працаваць з шоу».

Кожнаму калектыву дадуць 20 хвілін, у праграме мусіць быць адна абаязковая для кожнага гурту песня. Выбар песняў таксама выглядае відавочным: Come Together, No Woman No Cry, Knockin’ on Heaven’s Door і You Never Can Tell.

Па словах арганізатараў, такія конкурсы дапамагаюць маладым выканаўцам: шмат хто, перамагаючы, пачынае ствараць і свой аўтарскі матэрыял.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?