Дэлегацыя штаб-кватэры НАТА прыбыла ў Беларусь з візітам, які будзе прадаўжацца да 21 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

Дэлегацыю НАТА ўзначальвае начальнік упраўлення планавання сіл дэпартамента абароннай палітыкі і планавання Міжнароднага сакратарыята Паўночна-Атлантычнага Альянсу Жан-Клод Ганьён. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі ваенныя аташэ дзяржаў-членаў НАТА (Літвы, Польшчы), акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Беларусі, і прадстаўнік пасольства Эстоніі ў Беларусі, які выконвае функцыі кантактнага пасольства НАТА.

Візіт праходзіць у рамках удзелу Беларусі ў Працэсе планавання і ацэнкі сіл праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру» (ПАРП). Дэлегацыя Альянсу прыбыла для правядзення кансультацый наконт праекта мэт партнёрства ў 2014 годзе. З беларускага боку ў кансультацыях прымаюць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Мінабароны, Генштаба і Узброеных Сіл, якія адказваюць за рэалізацыю мэт партнёрства, а таксама тыя, хто прадастаўляе справаздачную інфармацыю ў рамках ПАРП.

У ходзе візіту запланавана правядзенне двухбаковай нарады наконт праекта кароткага агляду ПАРП, распрацаванага Міжнародным сакратарыятам НАТА на аснове інфармацыі, прадастаўленай Беларуссю. Яшчэ адна тэма нарады - вынікі рэалізацыі мэт партнёрства 2012 года, а таксама праект новага пакета мэт партнёрства ў 2014 годзе.

«Правядзенне гэтага мерапрыемства дасць магчымасць рэалізаваць даручэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з НАТА, узгадніць пытанні наконт праекта кароткага агляду ПАРП, а таксама атрымаць кансультацыі па дасягненні Рэспублікай Беларусь мэт партнёрства ПАРП і адпаведную дакументацыю НАТА», - таксама растлумачылі ў Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?