Ria.ru

Ria.ru

Сёння генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, які прыбыў у Маскву для абмеркавання сітуацыі ў Украіне, сустрэўся з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным і міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. 

Візіт кіраўніка ААН праходзіць «у рамках дыпламатычных намаганняў, накіраваных на садзейнічанне ва ўрэгуляванні цяперашняга крызісу мірным шляхам». 

«У якасці генеральнага сакратара ААН я, вядома, не магу не адчуваць самай глыбокай заклапочанасці ў сувязі з цяперашнім развіццём сітуацыі, якая тычыцца Украіны і Расіі», — заявіў кіраўнік ААН на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Ён падкрэсліў, што Расія з'яўляецца адным з лідэраў міжнароднай супольнасці, прычым не толькі адным з лідзіруючых членаў ААН, але і вядучым гульцом на сусветнай арэне. 

Сяргей Лаўроў на сустрэчы з Пан Гі Мунам выказаў глыбокую занепакоенасць Расійскай Федэрацыі ў сувязі са шматлікімі парушэннямі правоў рускамоўнага насельніцтва ва ўсходніх і паўднёва - ўсходніх рэгіёнах Украіны, нагнятаннем напружанасці з боку радыкальных груповак пры папушчальніцтве кіеўскіх уладаў. 

З Масквы Пан Гі Мун вылеціць у Кіеў, дзе 21 сакавіка правядзе сустрэчы з выконваючым абавязкі прэзідэнта Аляксандрам Турчынавым, прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком і іншымі службовымі асобамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?