Украіна будзе гатовая падпісаць эканамічную частку пагаднення з ЕС пасля выбараў прэзідэнта [25 мая]. Пра гэта заявіў прэм'ер Арсень Яцанюк пасля завяршэння саміту Еўрапейскай народнай партыі.

«Мы будзем гатовыя падпісаць эканамічную частку пагаднення з ЕС пасля прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, але фактычна мы ўжо зараз пачынаем працэс эканамічных зрухаў», — заявіў Яцанюк.

Прэм'ер падкрэсліў, што падпісанне пагаднення — гэта «фактычна прызнанне таго, што Украіна становіцца часткай аб'яднанай еўрапейскай прасторы».

Ён таксама дадаў, што магчымасць выхаду на еўрапейскі рынак і нявыплата адпаведных імпартных пошлін дасць украінскай эканоміцы магчымасць атрымаць звыш 400 млн даляраў за першы год.

Палітычную частку пагаднення з Еўропай Яцанюк павінен падпісаць 21 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?