22 і 23 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, экіпажы спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» накіраваны на адпрацоўку дарог Верхнядзвінскага, Ашмянскага, Чавускага і Кіраўскага раёнаў, Новалукомля, Скідаля.
Першым чынам інспектары арыентаваны на прадухіленне грубых парушэнняў вадзіцелямі і пешаходамі правіл дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню вадзіцеляў, якія селі за руль у стане ап'янення, грэбуюць патрабаваннямі правіл праезду пешаходных пераходаў, манеўравання, абгону і перавозкі пасажыраў.