Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі дамовы, якая прадугледжвае далучэнне Крыма і фармальна не ўваходзячага ў яго Севастопаля да Расіі.

Акрамя гэтага закона прэзідэнт Расіі падпісаў федэральны канстытуцыйны закон, які рэгулюе працэдуру ўваходжання Крыма і Севастопаля ў склад Расіі на правах новых суб'ектаў федэрацыі.

З іх будзе сфарміраваная Крымская федэральная акруга, паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў якой стане Алег Белавенцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?