Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, праваахоўнікам патэлефанаваў невядомы. Ён паведаміў, што ў школе № 173, якая месціцца па вуліцы Герасіменкі, знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Нібыта, яму гэтую інфармацыю перадалі вучні старэйшых класаў.

У школу прыехалі сапёры, яны правяраюць будынак, з якога эвакуявалі сотні дзяцей. Прылеглую тэрыторыю ачапілі міліцыянеры. Здарэнне адбылося сёння каля 13-й гадзіны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?