26 сакавіка ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» адбудзецца другі «раўнд» высвятлення кампаніяй «Будзьма беларусамі!» стасункаў з культурай. Гэтым разам у цэнтры ўвагі кожны з нас – і той, хто мае патрэбу ў дапамозе, і той, хто здольны дапамагчы.

Беларусь – 93-я. Такое месца адводзіць нашай краіне міжнародная статыстыка па ўзроўні дабрачыннасці. Што гэта значыць? Чаму так адбываецца? І ці варта нешта мяняць?

З аднаго боку, па ўсёй краіне час ад часу дабрачынныя мерапрыемствы адбываюцца. Але яны не збіраюць аншлагаў. З іншага, у экстрэмальных сітуацыях беларусы без прымусу кідаюцца адно аднаму на дапамогу (як, напрыклад, было падчас «Хаўера»).

Наколькі ўласціва беларусам дапамагаць адно аднаму? Ці здольныя мы не проста заўважыць чужую бяду, але і ахвяраваць на дапамогу свой час, сродкі, душэўныя высілкі? Ці мусіць у грамадстве фармавацца культура дабрачыннасці? Як і кім?

Тэма дабрачыннасці пакуль на перыферыі штодзённага жыцця. І таму на чарговым ток-шоу яна будзе вынесеная на калектыўнае абмеркаванне, каб зразумець, ці ёсць дабрачыннасць рысай нацыянальнага характару і крытэрам даросласці нашага грамадства.

Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца і такія пытанні:

  • Ці ёсць стымулы «тварыць дабро па ўсёй зямлі» ў нашым заканадаўстве?
  • На карысць ці на шкоду сапраўднай дабрачыннасці піяр?
  • Што значыць карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі? Якія стандарты, магчымасці і стэрэатыпы маем?
  • Дабрачыннасць як бізнэс-ідэя. Што спрацоўвае ў нас?
  • Што, акрамя грошай, трэба ахвяраваць? Якія сферы, дзе стала патрэбная дапамога, «абмінаюцца» ўвагай грамадства?

Эксперты:

  • Юры Чавусаў, юрыст і палітолаг;
  • Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю;
  • Дар’я Слабчанка, абаронца правоў жывёл;
  • Алена Марцьянава, супрацоўніца фонду «Добра тут», мастачка.

Мадэратар: Крысціна Вітушка, эксперт у галіне маркетынгу і камунікацый, сузаснавальніца праекта dzietki.org.

26 красавіка

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Пачатак: 19:00.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?