У сталіцы трэцяя дэкада сакавіка чакаецца анамальна цёплай і сухой. Прагназуецца, што сярэдняя тэмпература будзе на 7-8 градусаў вышэй за норму. Такі тэмпературны фон больш характэрны для трэцяй дэкады красавіка. 

Пра гэта паведамляе галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. 

Гэтай ноччу ў Мінску +6… +8°С, заўтра днём +15… +17°С і без істотных ападкаў. У нядзелю, 23 сакавіка, ноччу +6… +8°С, днём +16… +18°С, магчымы кароткачасовы дождж. У панядзелак, 24 сакавіка, ноччу +6… +8°С, днём +14… +16°С, прагназуецца кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. 

У аўторак, 25 сакавіка, вецер зменіцца на паўночны, стане крыху халадней: ноччу +4… +6° С, днём +12… +14°С, ападкі малаверагодныя. 

У далейшым чакаецца стварэнне антыцыклону над Цвярской і Наўгародскай абласцямі Расіі. Яго ўплыў распаўсюдзіцца і на наш сталічны рэгіён. Падзьме ўсходні ўмераны вецер. Ноччу +4… +6°С, днём +10… +12°С. 

Дарэчы, другая дэкада сакавіка, якая ўжо сыходзіць, таксама выдалася вельмі цёплай. Сярэдняя тэмпература склала 3,7°С, што на 6 градусаў вышэй за норму. Ападкаў выпала 19 мм (пры норме 14 мм). 

«Такое цяпло ў другой дэкадзе сакавіка ў Мінску бывае раз у 10—15 гадоў», — адзначыла сіноптык. 

Нагадаем, 23 сакавіка адзначаецца Сусветны метэаралагічны дзень. У гэтым годзе ён праходзіць пад дэвізам «Надвор'е і клімат: далучэнне моладзі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?