Сакратар Рады бяспекі Беларусі Віктар Шэйман знаходзіцца з афіцыйным візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У цэнтры ўвагі на перамовах беларускага службоўца з афіцыйнымі асобамі краіны былі кірункі гандлёва-эканамічнага і вайскова-тэхнічнага ўзаемадзеяння. З нагоды вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Віктар Шэйман паведаміў у інтэрв'ю БелТА, што "ёсць добрыя кантракты, якія ўжо складзеныя, і якія мы плануем неўзабаве скласці на сотні мільёнаў даляраў".

Падчас візіту ў ААЭ адбыліся сустрэчы Шэймана з Спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Махамедам бэн Заід Аль Нахайянам, а таксама з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сілаў ААЭ Хамадам Мухамедам Тані Аль Румаіці.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты таксама выказалі зацікаўленасць у інвеставанні сродкаў у беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і іх мадэрнізацыю.

"Беларусь зацікаўленая ў пастаўках і перапрацоўцы нафты, зацікаўленая ў тым, каб эмірацкі капітал прыйшоў у Беларусь і дапамог мадэрнізаваць нашы прадпрыемствы. Гэта першачарговая і стратэгічная задача", – заявіў дзяржаўнаму агенцтву БелТА Віктар Шэйман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?