Па канцэнтрацыі гандлёвых цэнтраў Мінск можа здагнаць Парыж, Штутгарт і Ратэрдам.

Як паведаміла намеснік кіраўніка кампаніі «Твая сталіца. Нерухомасць для бізнесу» Вольга Сянчук, да канца гэтага года ў Мінску павінна быць здадзена ў эксплуатацыю прыкладна 130 тысяч квадратных метраў плошчаў гандлёвых цэнтраў — гэта амаль у тры разы больш, чым у 2013-м.

Паводле слоў Сянчук, зараз на тысячу мінчан прыпадае прыблізна 140 кв. м плошчаў у гандлёвых цэнтрах, але ўжо да канца года гэты паказчык дасягне 200 кв. м. Такім чынам, па канцэнтрацыі гандлёвых цэнтраў беларуская сталіца практычна стане роўная Парыжу, Штутгарту і Ратэрдаму. Пры гэтым Мінск будзе ў чатыры раз адставаць ад Стакгольма, Хельсінкі, Таліна, Вільні, Рыгі і Капенгагена — у гэтых гарадах на тысячу жыхароў прыпадае 800-1.000 кв. м плошчаў гандлёвых цэнтраў.

Найбуйнейшыя гандлёвыя цэнтры з'явяцца ў хуткім часе ў заходняй частцы горада — побач з вуліцай Прытыцкага і праспектам Дзяржынскага. Буйныя аб'екты адкрыюцца таксама ў мікрараёнах, якія развіваюцца, у тым ліку ў Каменнай Горцы.

У лютым гэтага года сярэдняя стаўка арэнднай платы ў гандлёвых цэнтрах Мінска склала 32 еўра за 1 кв. м, што на 4% ніжэй за студзеньскі ўзровень. На такую ж велічыню гандлёвыя памяшканні сталі больш даступнымі і для купцоў: сярэдняя цана прапановы ў лютым апусцілася да 3 127 долараў за 1 кв. м.

«Цэны і арэндныя стаўкі, як і раней, вызначае ўдалае размяшчэнне ў прахадным месцы, якое ўяўляе цікавасць для мэтавай аўдыторыі гандлёвага аператара», — пракаментавала Сянчук.

Найбольшую цікавасць для куплі ўяўляюць плошчы ад 150 да 300 кв. м, тады як для арэнды — памяшканні памерам да 100 кв. м.

«Што да вялікіх памяшканняў (звыш 300 кв. м), то тут сітуацыя дастаткова супярэчлівая. Нібыта б аператараў нехарчовай групы тавараў, якія зацікаўлены ў такіх плошчах, няшмат, але попыт звычайна застаецца незадаволеным. На жаль, чаканні ўладальнікаў памяшканняў і гандлёвых аператараў не заўсёды супадаюць, а гандлёвыя аб'екты, якія з самага пачатку добра пазіцыянаваліся, становяцца заложнікамі рэалізаванай канцэпцыі і кіраўніцкіх пралікаў», — заўважыла намеснік кіраўніка кампаніі «Твая сталіца. Нерухомасць для бізнесу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?