Камандзір украінскай вайсковай часткі ў Бельбеку, захопленай 22 сакавіка расійскім спецназам, арыштаваны і дастаўлены ў вайсковую турму ў Севастопалі.

Пра гэта журналістам заявіла жонка Мамчур са спасылкай на яго паведамленне.

Па словах жонкі Мамчура, муж патэлефанаваў ёй і паведаміў, што арыштаваны і што яго адпраўляюць у вайсковую турму ў Севастопалі. Пасля гэтага сувязь з ім перарвалася.

Разам з тым падначаленыя Мамчура ў в/ч у Бельбеку заявілі, што не пакінуць захопленую расійскімі войскамі базу, пакуль Мамчур не вернецца.

Як вядома, 22 сакавіка адбыўся штурм авіябазы, на тэрыторыю прарваліся прадстаўнікі самаабароны Крыму. Вароты ў часць праламілі БТРам. Падчас штурму былі чутныя стрэлы, у штурме задзейнічана не менш за 6 адзінак БТР-80.

Падчас штурму пацярпелі адзін журналіст і адзін украінскі вайсковец.

Мамчур вызначыўся ўпартасцю, з якім адмаўляў захопнікам у пераходзе да іх на службу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?