Петыцыя супраць роспуску гурту «Ляпіс Трубяцкой» сабрала больш за 1000 подпісаў.

Петыцыя на Change.org заклікае музыкаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» перагледзець рашэнне аб самароспуску і працягваць спяваць дзеля «лепшай будучыні нашых краін».

Аўтарам петыцыі пазначаныя «Грамадзяне ўсяго свету».

У ёй гаворыцца:

«Просім лідара і ўвесь склад «Ляпісаў» пераглядзець рашэнне пра самароспуск і працягнуць кар'еру ў гонар далейшага развіцця і якаснай музыкі і захавання надзеі на лепшую будучыню нашых краін».

Колькасць подпісаў увесь час расце, хаця аўтары вырашылі, што для накіравання Сяргею Міхалку будзе дастаткова 100 падпісантаў.

Паведамленне пра канец творчай дзейнасці гурту «ЛТ» з'явілася 17 сакавіка.

Апошнім часам канцэрты «Ляпісаў» пачалі забараняць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі.

«Ляпісы» вылучаюцца актыўнай грамадскай пазіцыяй. Саліст гурту Сяргей Міхалок у інтэрв'ю рэзка крытыкаваў беларускую аўтакратыю, а ў песнях «Freedom Belarus», «Грай», «Не быць скотам» славіў свабоду. На канцэрты Ляпісаў у Вільні, Смаленску, Кіеве, Пецярбургу з'язджаліся тысячы беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?