Фота БелТА.

Фота БелТА.

«Украіна павінна заставацца адзінай, непадзельнай і цэласнай, але Крым дэ-факта сёння — частка Расіі»,

— заявіў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Мінгарсавета на ўчастку №1 Вяснянскай выбарчай акругі №39.

«Мы свой пункт гледжання вызначылі і выказалі. Ад нас ніхто і не патрабуе прызнаць і падтрымаць расіян ці наадварот», — сцвярджае кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўкраінскія ўлады дапусцілі мноства памылак, якія прывялі ў выніку да страты Крыму.

«Украінскія ўлады дапусцілі вельмі шмат памылак і самі падставілі. Кажуць, што Расія адцяпала Крым. Дык вы, палітыкі, не падстаўляйцеся.

Расія ўбачыла, што робіцца. Там у Крыме 2,5 мільёна рускіх [паводле апошняга перапіса 1,3 млн — НН], і Расія ўмяшалася».

Паводле яго слоў, адной з прычын крымскага крызісу стала пазіцыя ўкраінскіх уладаў па моўнай пытанні.

«Усё, што адбылося і адбываецца ва Ўкраіне, мне катэгарычна агідна і не падабаецца», — прызнаўся Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Захад пабаіцца ўвесці сур'ёзныя санкцыі ў дачыненні да Расеі за яе палітыку ва Украіне.

«Захад — гэта такая прафанацыя, гэта ні на што не здольныя людзі», — заявіў А.Лукашэнка журналістам у нядзелю ў Мінску. «Колькі было пылу «ды мы!». Я ўжо спалохаўся, каб да вайны не дайшло. [У выніку ж] дваццаць чалавек не пусцяць у Еўропу:

частку, якая ўвогуле ніколі не ездзіла ў Еўропу, а частка — па службовых абавязках не павінны туды ехаць», — сказаў Лукашэнка.

«Украіна павінна застацца адзінай краінай, непадзельнай і пазаблокавай дзяржавай. Калі заўтра ў Украіне высадзіцца НАТА, гэта для нас катэгарычна непрымальна», — засцярог Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што федэралізацыя Украіны можа прывесці да далейшай эскалацыі ў грамадстве. «Федэрацыя — гэта вельмі небяспечна для дзяржавы. Гэта вайна, гэта можа выліцца ў далейшае супрацьстаянне і бойку», — сказаў Лукашэнка.

«Федэрацыя — гэта «піяніна», на якім будуць гуляць, з аднаго боку, адны сілы, з другога боку, іншыя сілы, у тым ліку знешнія. Гэта назаўжды дэстабілізуе абстаноўку. Назаўжды!» — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?