Выступаючы перад журналістамі на выбарчым участку 23 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што сітуацыя ў эканоміцы няпростая і прычынамі з’яўляюцца не толькі ўнутраныя фактары, але і знешнія:

«Вы бачыце, што адбываецца навокал. Дэвальваваў казахстанскі тэнге, дэвальваваны расійскі рубель і працягвае падаць, Украіна абвалілася. У Еўропе несалодкія часы. А гэта нашыя рынкі, 70 % вырабленага мы прадаём. Мы вельмі залежныя з гэтым сэнсе. Трэба на гэта глядзець рэальна, адкрытымі вачыма».

Лукашэнка не выключае адстаўкі ўраду ў выпадку,

калі не будуць выкананыя ключавыя эканамічныя паказчыкі, выканання якіх ён запатрабаваў да 1 красавіка 2014 года, перадае карэспандэнт БелТА.

Адказваючы на пытанне, хто можа стаць новым прэм'ер-міністрам, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пакуль у яго няма канкрэтнай кандыдатуры:

«Прэм'ер-міністры з ніадкуль не бяруцца, яны недзе навідавоку, і вы гэтых палітыкаў бачыце». Паводле ацэнкі Лукашэнкі, на ролю прэм'ер-міністра, могуць прэтэндаваць 35—40 чалавек.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў выпадку, калі будзе рашэнне аб змене прэм'ер-міністра, усё адбудзецца па Канстытуцыі: «Прэзідэнт прапануе кандыдатуру, унясе яе на зацвярджэнне ў парламент, вы (журналісты) будзеце яшчэ доўга пісаць, абмяркоўваць гэтыя кандыдатуры, ніхто рот вам закрываць не будзе, у нас у гэтым поўная дэмакратыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?