Кіраўніцтва фракцыяў Эўрапарлямэнту абрала ляўрэатам прэміі Сахарава суданскага адваката Саліха Махмуда Асмана, паведамляе Польскае радыё для замежжа.

Суданскі праваабронца супрацоўнічае з Суданскай арганізацыяй супраць катаваньняў.

Падчас судовых працэсаў, у якіх ён абарянаў ахвяраў грамадзянскай вайны ў Судане, ягоныя паслугі былі цалкам бясплатнымі.

За барацьбу з гвалтам і адстойваньне правоў чалавека праваабронца страціў сям’ю — дыктатарскі рэжым катаваў, а пазьней расстраляў ягоных сваякоў.

Зараз Саліх Махмуд Асман зьяўляецца дэпутатам Суданскага нацыянальнага парлямэнту.

Нагадаем, што летась ляўрэатам прэміі Сахарава быў Аляксандар Мілінкевіч, а ў 2004 г. старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0