Украінскія вайскоўцы абвяргаюць інфармацыю аб вызваленні камандзіра вайсковай часткі ў Бельбеку Юлія Мамчура.

«У інтэрнэце прайшла інфармацыя, што нейкі маёр Валерый Пікавец заявіў аб вызваленні палкоўніка Мамчура. На дадзены час, 23 сакавіка 15:20 [16:20 па Мінску], камандзір не выйшаў на сувязь ні са сваёй жонкай, ні са сваімі афіцэрамі. У шатате в/ч А-4515 няма маёра з прозвішчам Пікавец. Хто гэта такі — невядома», — паведамляецца на сайце вайсковай часткі А-4515.

Адзначаецца, што тэлефон Мамчура па-ранейшаму адключаны.

Нагадаем, што ўчора падчас штурму вайсковай часткі ў Бельбеку камандзір Юлій Мамчур быў затрыманы расійскімі вайскоўцамі і вывезены ў вайсковую турму ў Севастопалі.

Увечары аэрадром Бельбека быў захоплены расейскімі вайскоўцамі, цяпер уся тэрыторыя базы і аэрадром знаходзіцца пад кантролем расейскага спецназу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?