У нарвежскім Халменколене сёння завершаны фінальны этап Кубка свету па біятлоне сезона 2013—2014 гадоў.

У апошнім жаночым мас-старце на 12,5 км Дар'я Домрачава прыйшла чацвёртай, але ў выніку стала лепшай у гэтай дысцыпліне па выніках кубкавага сезона, стаўшы ўладальніцай малога Хрустальнага глобуса.

У агульным заліку Кубка свету гэтага сезону на 1-м месцы — фінка Кайса Мякярайнен (860 ачкоў), якая стала ўладальніцай вялікага Хрустальнага глобуса, 2-е месца ў нарвежкі Туры Бергер (856), на трэцім — Дар'я Домрачава (793).

У мужчын пераможцам у агульным заліку Кубка свету стаў французскі біятланіст Мартэн Фуркад (868), 2-е і 3-е месцы ў нарвежцаў Ёханеса-Тинеса Бо (612) і Эміла-Хегле Свендсена (609).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?