Міліцыя вышуквае Грынюка Аляксея Фёдаравіча 1993 года нараджэння, ураджэнца Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, які самавольна пакінуў вайсковую часць унутраных войскаў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

На выгляд яму 18—20 гадоў, валасы кароткія русыя. Быў апрануты ў паліто цёмнага колеру да калена, цёмныя завужаныя джынсы, карычневыя туфлі, карычневую шапку з белымі палосамі альбо кепку цёмнага колеру. Апошні раз яго бачылі ў Заводскім раёне Мінска.

Усіх, хто ведае пра месцазнаходжанне Аляксея Грынюка, ГУУС просіць паведаміць па тэлефонах (017) 223-90-63 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?