Як сведчаць апошнія звесткі Дэпартамента статыстыкі, грамадзянкі Літвы сталі часцей аддаваць свае руку і сэрца замежнікам.

Так, у 2013 годзе за грамадзян замежных дзяржаў замуж выйшла 2 245 жыхарак Літвы, гэта на 7% больш, чым годам раней, калі такіх шлюбаў было заключана 2100.

Жыхары Германіі па-ранейшаму лідзіруюць у топе самых зайздросных жаніхоў. У мінулым годзе колькасць літоўска-нямецкіх шлюбаў вырасла з 268 да 295.

На другім месцы па папулярнасці сярод жанчын Літвы — расіяне. У мінулым годзе 231 жанчыны Літвы сказалі «так» грамадзянам Расіі.

На трэцім месцы грамадзяне Вялікабрытаніі — 212, затым ідуць амерыканцы — 123. На пятым месцы італьянцы — 107.

Затым ідуць беларусы — 79, якія абагналі палякаў (65), украінцаў (57) і нігерыйцаў (14).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?