25 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, днём па паўднёвым захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 градусаў цяпла, днём — 13—19 градусаў, у заходніх раёнах — 9-12 градусаў.
У Мінску ўдзень 25 сакавіка будзе +15, увечары — +11, магчымы невялікі дождж.