Генэральны пракурор Украіны Аляксандар Мядведзька вызначыў як правільнае перакваліфікаваньне ў крымінальную справу факту хуліганства на гары Гаверла, дзе былі апаганеныя дзяржаўныя сымбалі Украіны.

У той жа час, А. Мядведзька паведаміў, што складанасьць гэтай справы ў тым, што падазраваных грамадзянаў з Расеі атрымаць будзе складана з увагі на тое, што Масква не выдае сваіх грамадзянаў для сьледства за мяжой.

В.а. старшыні Саюзу бясьпекі Украіны Валянцін Налівайчанка раней паведамляў, што ўстаноўлена што акт вандалізму на найвышэйшай гары Украіны учынілі трое маладых людзей, што належаць да забароненай ва Украіне арганізацыі Эўразійскі саюз моладзі. Двое (Аляксандар Дугін і Павал Зарыфулін) — грамадзяне Расеі, яшчэ адзін — грамадзянін Украіны.

На мінулым тыдні чальцы Эўраазіяцкага саюзу моладзі зьнішчылі ў найвышэйшым пункце Ўкраіны сьцяг, герб і памятную шыльду з нагоды ўхваленьня Канстытуцыі рэспублікі. ЭСМ. Дугін і Зарыфулін абвешчаны ва Ўкраіне пэрсонамі нон‑грата.

Украінская служба Бі-бі-сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0