Па слядах абвешчанай нядаўна ў фэйсбуку акцыі байкоту расійскім таварам пайшлі стваральнікі старонкі «Не дай русскому», якая заклікае жанчын да сэкс-эмбарга ў адносінах да расейцаў.

Кампанія «Не дай расейцу» мае свой афіцыйны лагатып: дзве складзеныя далоні, якія формаю нагадваюць вагіну. На афіцыйных кашульках кампаніі, акрамя гэтага лагатыпу і надпісу «Не дай русскому» знаходзіцца яшчэ радок зь верша «Кацярына» Тараса Шаўчэнкі з 1838 года: «Кохайтеся, чорнобрві, та не з москалями».

Кампанія «Не дай расейцу» выклікае неадназначныя рэакцыі і часцяком служыць прычынай для грубых сэксісцкіх жартаў, але ідэя сэкс-байкоту ў сувязі з анексіяй Крыма імгненна пашыраецца ў сацыяльных сетках.

Ідэя сэкс-байкоту ў гісторыі літаратуры вядомая амаль ад 2,5 тысячы гадоў. Сюжэт вядомай камедыі «Лісістрата» камедыёграфа Арыстафана з V стагоддзя да нашай эры пабудаваная якраз вакол такога сэкс-эмбарга, якое грачанкі аб’явілі сваім мужам-ваярам, каб закончыць крывавую міжусобіцу пад назвай Пелапанескай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?