AP Photo/Ng Han Guan

AP Photo/Ng Han Guan

Магчыма, пілот самалёта быў вар'ятам, які наўмысна хацеў адвесці самалёт у акіян. Зніклы Boeing 777-200, які належаў авіякампаніі Malaysia Airlines, разбіўся ў Індыйскім акіяне. 

Прэм'ер-міністр Малайзіі Наджыбам Разак заявіў у панядзелак, што зніклы ў ноч 8 сакавіка самалёт Malaysia Airlines рэйса 370 ляцеў ўздоўж паўднёвага калідора і яго апошняе месцазнаходжанне зафіксаванае ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна на захад ад Пэрт. 

Паводле яго словаў, сем'і 239 чалавек, якія зніклі без звестак на гэтым рэйсе, пра гэта былі праінфармаваныя. 

Малазійскі лідэр заявіў, што Брытанская асацыяцыя расследаванняў авіякатастроф даклала яму дадзеныя са спадарожніка ISAT.LN 0,42%, якія былі здабытыя ў выніку масавага пошуку самалёта. Аналіз дадзеных паказаў, што апошняя вядомая пазіцыя ў Боінга была ў Індыйскім акіяне на захад ад аўстралійскага горада Перт. 

«Гэтае месцазнаходжанне вельмі далёкае ад любых магчымых месцаў пасадкі», — сказаў спадар Наджыбам. — « Таму я паведамляю з глыбокім смуткам і жалем, што, у адпаведнасці з новымі дадзенымі, палёт MH370 скончыўся ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна''. 

Масавы пошук самалёта ішоў поўным ходам. На дапамогу ў гэтай справе выправіліся грамадзянскія і ваенныя самалёты з Аўстраліі, Новай Зеландыі, ЗША, Кітая і Японіі. Плошча пошукавай аперацыі ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна ахоплівае амаль 200.000 квадратных міляў (518.000 квадратных кіламетраў) ад яе пачатку 17 сакавіка. 

Спадар Наджыбам паведаміў, што ва аўторак будзе праведзеная дадатковая прэс-канферэнцыя. 

Ён паведаміў, што інфармацыю пра апошні пункт палёта зніклага Боінга паведамілі сем'ям 239 пасажыраў і членаў экіпажа, якія былі на борце самалёта 8 сакавіка. 

«Для іх, апошнія некалькі тыдняў былі шакуючымі'', — сказаў Наджыбам. — « Я ведаю, гэтая навіна будзе шчэ цяжэйшай''. 

Кампанія Malaysia Airlines сказала сем'ям пасажыраў, што «глыбока шкадуе, што яны павінны паведаміць, што, па-за ўсякім сумневам, борт MH370 быў страчаны, і што ні адзін пасажыр не мог выжыць». 

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат сказаў раней у панядзелак, што два аб'екты — адзін шэры або зялёны круглы аб'ект, а другі аранжавы трохкутны — былі заўважаныя аўстралійскай ваеннай авіяцыяй на аддаленасці 2500 кіламетраў ад паўднёвага захаду горада Пэрт. У меркаванае месца здарэння накіраваўся ваенны карабель HMAS Поспех, каб адшукаць аб’екты і дапамагчы ў пошуках кавалкаў самалёта. 

«Мы не ведаем, ці з'яўляецца хоць адзін з гэтых аб'ектаў часкай MH370, яны могуць быць проста невядомымі абломкамі'', — сказаў спадар Эбат». – Тым не менш, мы спадзяемся, што мы зможам ідэнтыфікаваць гэтыя аб'екты і гэта наблізіць нас да вырашэння гэтай трагічнага таямніцы». 

Глыбіня акіяну ў месцы, дзе можа знаходзіцца самалёт

Аднаўленне так званай чорнай скрыні будзе мець вырашальнае значэнне для высвятлення, што здарылася з Боінгам 777-200 пасля таго, як ён знік з экранаў радараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?