У гарадзкой бібліятэцы зьявіліся дзьве яркія кніжкі — «100 великих писателей» і «100 великих мастеров прозы». Іх даслаў бібліятэцы так званы бібкалектар, дзе не пытаюць, што трэба, а чаго ня варта дасылаць, хоць цана кніжак 14—15 тысячаў рублёў кожная.

У двухтомніку знайшлося месца расейскім і савецкім пісьменьнікам — Буніну, Тургеневу, Ясеніну, Шолахаву, Салжаніцыну і іншым. Не забылі і пра літаратараў замежжа — Драйзэра, Кафку, Фіцджэральда. А вось нашым духоўным правадырам Купалу, Быкаву — ні ў адным з тамоў месца не знайшлося! Так і патыхнула ад згаданых выданьняў «Вежы» антыбеларускім душком часоў губэрнатара «Северо‑западного края» Мураўёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?