У гамельчука Паўла Жызнеўскага прайшоў ператрус. Пра гэта паведамляе прэс-служба Маладога Фронту. Жызнеўскі — актывіст гэтай арганізацыі і пляменнік забітага на Майдане Міхала Жызнеўскага.
Тэлефон Паўла Жызнеўскі ўвечары быў адключаны. Як распавядае сустаршыня Маладога Фронту Андрэй Цянюта, актывіст, які жыве ў Гомелі, прыехаў учора да сваёй бабулі ў вёску Рагін Буда-Кашалёўскага раёна. Там яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.
«Мы лічым, — кажа Андрэй Цянюта, — што ператрус у Паўла Жызнеўскага звязаны з акцыяй у Дзень Волі, якая пройдзе ў Мінску. Справа ў тым, што Павел збіраўся ад бабулі ехаць на сустрэчу з нашымі актывістамі, а потым разам яны планавалі ехаць у Менск на акцыю».
Павел Жызнеўскі - пляменнік Міхаіла Жызнеўскага - аднаго з першых абаронцаў Майдана, забітых у сталіцы Украіны.