12-е паразу запар зведалі баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у Адзінай лізе ВТБ.

24 сакавіка ў заключным матчы групавога раўнда беларуская каманда прайграла ў Самары «Крылам Саветаў» з лікам 84:88 (22:16, 20:29, 17:18, 25:25).

У табліцы групы В «Цмокі-Мінск» займаюць перадапошняе месца сярод дзесяці каманд (4 перамогі, 14 паражэнняў, розніца ачкоў 1.398—1.502).

Турнір у групе завершыцца 1 красавіка. У плей-оф беларускі клуб не трапіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?