Актывіста «Правага сектара» Аляксандра Музычку (Сашку Белага) смяротна паранілі падчас міліцэйскай спецаперацыі па яго затрыманні.

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Уладзімір Еўдакімаў на брыфінгу ў аўторак.

«Музычка быў паранены ў ходзе затрымання яго і яшчэ трох чалавек спецпадраздзяленнем ГУБАЗ «Сокал» у рамках крымінальнай справы», — сказаў Еўдакімаў.

Ён адзначыў, што яшчэ 8 сакавіка ў дачыненні да Музычкі былі распачатыя дзве крымінальныя вытворчасці па ч.4 арт.296 (хуліганства) і ч.2 арт.345 (пагроза або гвалт у дачыненні да работніка праваахоўнага органа).

«Музычка быў абвешчаны аб падазрэнні, але ён хаваўся і карыстаўся ўзброенай аховай. Таму яго аб'явілі ў вышук і было вырашана правесці спецаперацыю па яго затрыманні», — растлумачыў чыноўнік.

Ён распавёў, што ў ноч на аўторак у кафэ «Тры карасі « паблізу Роўна праваахоўнікі ў ходзе аперацыі затрымалі трох чалавек, у якіх канфіскавалі аўтамат Калашнікава.

«Музычка, які знаходзіўся ў кафэ, пачаў уцякаць і адкрыў агонь па байцах «Сокала», параніўшы аднаго з іх. Калі яго скруцілі, аказалася, што ён паранены.

Выклікалі «хуткую дапамогу», але па дарозе ў бальніцу Музычка памёр», - паведаміў Еўдакімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?