Лідар зборнай Беларусі па гандболе па колькасці праведзеных за яе матчаў і закінутых мячоў Іван Броўка да канца сезона будзе выступаць за мінскі СКА.

Іван Броўка добра глядзеўся на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі, den2014.ehf-euro.com

Іван Броўка добра глядзеўся на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі, den2014.ehf-euro.com

Без працы левы крайні знаходзіўся з лютага, пасля таго як было расфарміравана мінскае «Дынама». У складзе гэтай каманды Броўка выступаў з лета 2011 года.

33-гадовы гандбаліст — выхаванец мінскага СКА, у гэтым клубе ў 1997 годзе пачалася кар'ера гульца. У 2002 годзе Іван адправіўся за мяжу. Выступаў за ўкраінскі ЗТР і нямецкі «Мельзунгена». За зборную Беларусі Броўка правёў 134 матчы, у якіх закінуў 505 мячоў.

Пасля расфарміравання «Дынама» яго гульцы былі вымушаныя заняцца пошукамі працы.

Дзяніс Рутэнка, Дзмітрый Нікуленкаў і Максім Бабічаў падпісалі кантракты з брэцкім БГК імя Мяшкова, 18-гадовы Мікіта Вайлупаў — са СКА, 19-гадовы Аляксандр Маркелаў перабраўся ў «Гомель». Трое славенскіх легіянераў «Дынама» — Ураш Бундала, Давід Міклаўчыч і Борут Мачкоўшак — да канца сезона будуць выступаць на радзіме за «Цэле». Расійскі галкіпер Вадзім Багданаў стаў гульцом польскага клуба «Азоты». Украінец з расійскім пашпартам Сяргей Шальменка падпісаў дагавор з санкт-пецярбургскай «Нявой».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?