На інтэрнэт-лэйбле «Пяршак» часопіса 34mag.net з'явіўся новы альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства».

Альбом, як і абяцалася атрымаўся жорсткім і напорыстым, злым і гучным — адмыслова для тых, хто сумуе па часах N.R.M. іх росквіту. 

Гэта супольная праца нарвежскіх музыкаў Снорэ Бэргэруда, Сіндрэ Скэе і ўласна Вольскага. Альбом запісваўся ў Вільні, на студыі Ymir Audio.

«Снорэ працаваў у жанры манументалізму, — каментуе Вольскі гучанне кружэлкі. — Песні там усе як камяні ў брукаванцы».

«Гэты альбом больш нагадвае аўтаматную чаргу, кулі якой б’юць па нашых комплексах, страхах і надзеях», – кажуць прадстаўнікі 34mag.net. 

Лявон Вольскі падкрэслівае, што гэтым альбомам хацеў выказацца «проста і ясна»: «Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў. Час гандлю, прымання ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкамі».

Інтэрнэт-прэзентацыя альбома адбылася акурат на Дзень Волі. Спампаваць альбом можна задарма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?