Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў у віншаванні з нагоды 22-годдзя Службы бяспекі Украіны.

«Сёння на долю нашай Радзімы выпалі цяжкія выпрабаванні, якія ставяць пад пагрозу само яе існаванне як незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы. І ў гэтых няпростых умовах надзвычай узрастае роля Службы бяспекі, таго праваахоўнага органа спецыяльнага прызначэння, які стаіць на варце суверэнітэту нашай краіны», — заявіў Турчынаў.

Спікер выказаў перакананне, што прынцыповая пазіцыя кожнага супрацоўніка Службы як чалавека з пачуццём грамадзянскага абавязку і патрыятызму дазволіць Украіне пераадолець усе цяжкасці і заняць годнае месца пад мірным небам свабоднай Еўропы.

Турчынаў пажадаў асабоваму складу, супрацоўнікам і ветэранам СБУ шчасця, моцнага здароўя, паспяховай рэалізацыі адказных задач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?