Буйны бізнэсмен Пятро Парашэнка і лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко дамовіліся паміж сабой, што першы ідзе ў прэзідэнты, а другі — у мэры Кіева.
Reuters.com
Пра гэта на сваёй старонцы заявіў намеснік дырэктара Агенцтва мадэлявання сітуацый, паліттэхнолаг Аляксей Галабуцкі на сваёй старонцы ў Facebook.
«Гэта інсайдэрская інфармацыя. Хутка павінна быць афіцыйнае пацверджанне. Паводле сацыялогіі ва ўсіх кандыдатаў не вялікі разрыў. Калі Парашэнка і Клічко аб'ядноўваюць свае намаганні, то становяцца непераможныя. Хтосьці з іх выйграе прэзідэнцкія выбары. Гэта было б лагічна», — адзначыў ён у каментары Gazeta.ua
Ён адзначыў, што самым моцным канкурэнтам абодвух кандыдатаў з'яўляецца Цімашэнка, якая не зацікаўленая ў аб'яднанні Парашэнка і Клічко.